it's tripping over broken glass.
Беларускiя воi пад Альгердавым кiраўнiцтвам даходзiлi да Масквы тройчы - у 1368, 1370 i 1372 гг. "Хронiка Быхаўца" паведамляе, што князь маскоўскi Дзмiтрый Iванавiч без бачных прычын парушыў прыязненыя адносiны з Альгердам. Ён прыслаў пасла, якi перадаў падарункi, шаблю i агонь са словамi: "Буду ў зямлi тваёй па краснай вясне, па цiхаму лету..." У адказ Альгерд быццам бы запалiў агнiвам лучыну, даў яе паслу i адказаў: "Дай гэта гаспадзiну свайму i скажы, што ў Лiтве агонь ёсць, калi ён хоча быць у зямлi маёй па краснай вясне i па цiхаму лету. А я, дасць Божа, буду ў яго на Пасху i пацалую яго чырвоным яйкам - скрозь шчыт сулiцаю i з Боскай дапамогаю да ягонага горада Масквы дзiду прыткну". I сапраўды, на Пасху ранiцай, распусцiўшы харугвы, ваяры Альгерда з'явiлiсь пад сценамi Масквы. Падчас паходаў, узяўшы з маскоўскага князя Дзмiтрыя Iванавiча (пазней названага Данскiм) вялiкi выкуп - як сведчыць летапiс, "дары многiя, незлiчона золата, серабра, жэмчугу, сабалёў", сказаў векапомныя словы: "Хоць я з табой i памiрыўся, але хачу яшчэ тую славу сабе ўчынiць, што вялiкi князь Альгерд дзiду сваю пад Масквою прыкланiў". I, сеўшы на каня, пад'ехаў да гарадской сцяны i прыставiў да яе дзiду, сiмвалiзуючы тым поўную перамогу. Ад'язжаючы, Альгерд крыкнуў: "Княжа вялiкi маскоўскi, памятай, што дзiда лiтоўская стаяла пад Масквою".
Я ГАНАРУСЯ НАШЫМІ РАЗУМНЕЙШЫМІ, НАЙМАЦНЕЙШЫМІ КНЯЗ'ЯМІ-КІРАЎНІКАМІ НАЙВЯЛІКШАЙ ДЗЯРЖАВЫ ВКЛ!
сапраўды так...
гэта было да т.зв. сьвята т.зв. аднаньня....
Вiтаўт - вялiкi князь лiтоўскi, якога сучаснiкi ахрысцiлi "паходняй вайны". Яму, здаецца, было наканавана лёсам стаць здраднiкам, але час кiравання Вiтаўта хранiсты называюць "залатым векам" ВКЛ. Ягоную ўладу прызнае Ноўгарад, разанскiя князi. Стаўленнiк Вiтаўта – Улуг-Мухамед валадарыць у Залатой Ардзе. Князь маскоўскi Васiль Дзмiтрыевiч (за яго Вiтаўт аддаў сваю адзiную дачку Соф’ю Вiтаўтаўну) прызначыў яго апекуном над сваiмi дзецьмi. На Вiтаўта арыентуецца польскi канцлер Ястржэмбец; не палохаюць яго пагрозы папы рымскага адлучыць ад царквы, калi не пакiне падтрымлiваць гусiтаў. Англiйскi кароль шле вялiкаму князю падарункi. Аднойчы жыццё яго выратоўвалi жонка i нават... малпа.
так
Бакалаўр
МДЛУ....межкультурныя камунікацыі альбо на пераводчыка....другое прываблівае больш, але, кажуць, туды цяжэй паступіць.... ды і дыскрымінацыя - усё больш хлопцаў на факультэце...
а ты пойдзеш на пробнае тэставанне ці ўжо хадзіла?....я вось 15 - гісторыю пішу...хвалююся...
відавочна, трэба нам у рэале пазнаёміцца....цікава было б...
18 - рус
21 - ангельск
24 - гісторыя
15 - гісторыя
21 - ангельскі
22 - рускі
Сустрэнемся, пагутарым аб тым што ды як перажываем надыходзячыя экзамены