22:36

it's tripping over broken glass.
Нефармальны беларус



Ці звонка сьвісьне пугаўё,

Ці вольны вецер загуляе,

Мы слова роднае сваё

На поўны голас вымаўляем.



Сьмяюцца з пылам у вачах,

Маўчаць сумліўцы ў паняверцы.

А шал на зрадніцкіх лычах

У наступ кліча нашы сэрцы.



Няхай ману разносіць хлус, хай хлус...

Няхай стукач шукае змову.

Я нефармальны беларус, я — беларус,

А вы, навокал, хто вы?



Стагодзьдзі гледзяць нам усьлед,

І мы свой позірк не хаваем,

На папялішчах даўніх бед

Мы сёньня памяць засяваем.



Каб адрадзіць і захаваць

Усё, чым трызьняць ліхадзеі:

Бязроднік — з мэтай зруйнаваць,

А здраднік нават пыл развеяць.



Звыроднік пашпарт валачэ...

Ці нам прыпадабняцца гнюсу?!

Адзнака ў пашпарце яшчэ

Ня права звацца беларусам!



Па гэтай годнасьці сьвятой

Згадайма мову, памяць, веру,

Навечна варты толькі той,

Хто беларус і без паперы!



Няхай ману разносіць хлус, хай хлус...

Няхай стукач шукае змову.

Я нефармальны беларус, я — беларус,

А вы, навокал, хто вы?


(с) Сяржук Сокалаў-Воюш


Комментарии
08.03.2006 в 00:23

...жыцьцё кароткае як захад: вось сонца над вадой, а вось - у Дняпры...
Absinth Green Fairy Вельмі моцна...!
08.03.2006 в 22:29

it's tripping over broken glass.
Nera



у яго ўсе вершы добрыя....а галоўнае актуальныя...
08.03.2006 в 23:47

...жыцьцё кароткае як захад: вось сонца над вадой, а вось - у Дняпры...
Трэба будзе дзе-небудзь набыць яго кніжку
09.03.2006 в 13:58

it's tripping over broken glass.
Nera



не ведаю, ці знойдзеш у нашай "свабодная краіне" кніжку, але ягоныя вершы публікуюццца ў "дзеяслове"...
09.03.2006 в 14:31

...жыцьцё кароткае як захад: вось сонца над вадой, а вось - у Дняпры...
Ды на Ўправе якой-небудзь знайсьці можна напэўна, нават у нашай свабоднай краіне:)
09.03.2006 в 17:43

it's tripping over broken glass.
Nera



так, паспрабуй....наколькі я ведаю, ён у Чэхіі друкуецца, такім чынам павінны вершы і да нас трапляць...у Інтэрнэце ён ёсць, у любым выпадку....



нібы партызаны ходзім, шукаем))))
09.03.2006 в 21:01

...жыцьцё кароткае як захад: вось сонца над вадой, а вось - у Дняпры...
так і хочыцца спытаць "чаму ЯК?":)
09.03.2006 в 22:50

it's tripping over broken glass.
Nera



і сапраўды)))



"Мы - партызаны,

Лясныя браты.

Мы - партызаны,

З вайной мы на "ты".

Мы - партызаны,

Любiм наш край,

Ачысьцiм свой край

Ад чужынскiх зграй."
09.03.2006 в 23:33

...жыцьцё кароткае як захад: вось сонца над вадой, а вось - у Дняпры...
Дакладна:) Пачнем жа 19.
09.03.2006 в 23:52

Я давно лежу на дне. Мои мысли мутный дым. Сколько лет прошло с тех пор, Когда я был молодым. Не нужно говорить... (с) Арбенина
Nera нуну
10.03.2006 в 14:40

...жыцьцё кароткае як захад: вось сонца над вадой, а вось - у Дняпры...
devoted Ну ўсё разумею і да ўсіх добра адношуся, толькі давайце не лічыць сябе разумнее за кагосьці. Неарыгінальна.
10.03.2006 в 14:51

it's tripping over broken glass.
Nera



так, у кожнага свае погляды...



devoted



...і мне меньш за ўсё хацелася, каб усё гэта ператварылася ў спрэчку...
10.03.2006 в 15:07

...жыцьцё кароткае як захад: вось сонца над вадой, а вось - у Дняпры...
Я станоўча настроены чалавек. Стомлены толькі што ад катэгарычнасьці людзей. Спрэчкам бой:)
10.03.2006 в 15:26

it's tripping over broken glass.
Nera



я таксама...і нішто ніколі не здолее мне забараніць любоў да Бацькаўшчыны, да мовы і клопат аб яе будучыні...
10.03.2006 в 16:07

Я давно лежу на дне. Мои мысли мутный дым. Сколько лет прошло с тех пор, Когда я был молодым. Не нужно говорить... (с) Арбенина
Absinth Green Fairy я тебе и не запрещаю... нет.. наш трабл в том што родины у нас разные... и получается што я хочу забрать тебя из этой дыры страны, которую ты считаешь родиной.. может нах чехию??

зачем тебе??





Nera а я и не считаю.. я ваше тупее вас всех на много + я моральный ублюдок... :lalala: :rotate: :rotate: :rotate: :hi2: :dance:
10.03.2006 в 17:38

...жыцьцё кароткае як захад: вось сонца над вадой, а вось - у Дняпры...
Absinth Green Fairy Што ж, прыемна мець размову з ТАКІМІ людзьмі:)
10.03.2006 в 17:40

it's tripping over broken glass.
devoted



ты добра ведаеш мае пачуцці, як ведаеш і тое, што ўсё ўжо вырашана, іншая справа - цана...

навошта прыніжацца, ты ж добра ведаеш маё стаўленне...скарыся з маім пачуццём да Радзімы....
10.03.2006 в 17:44

Я давно лежу на дне. Мои мысли мутный дым. Сколько лет прошло с тех пор, Когда я был молодым. Не нужно говорить... (с) Арбенина
а што такое стауленне и скарыся??
10.03.2006 в 17:46

Я давно лежу на дне. Мои мысли мутный дым. Сколько лет прошло с тех пор, Когда я был молодым. Не нужно говорить... (с) Арбенина
вот а васе не пиздець на меня у меня есць калекция пагоняк и гербикафф:) я калесий:)
10.03.2006 в 17:47

it's tripping over broken glass.
devoted



"отношение" і "смирись"
10.03.2006 в 17:47

it's tripping over broken glass.
devoted



лепшы...
10.03.2006 в 17:51

Я давно лежу на дне. Мои мысли мутный дым. Сколько лет прошло с тех пор, Когда я был молодым. Не нужно говорить... (с) Арбенина
Absinth Green Fairy :rotate: да:) а как ава?
10.03.2006 в 17:56

it's tripping over broken glass.
devoted



я раней ужо яе ў кагосьці бачыла...прыгожая....
10.03.2006 в 18:00

Я давно лежу на дне. Мои мысли мутный дым. Сколько лет прошло с тех пор, Когда я был молодым. Не нужно говорить... (с) Арбенина
Absinth Green Fairy сямая ютьсяя!